БЕЛ Ł РУС

Еўракамісія патрабуе ад Венгрыі адклікаць законапраект аб замежных агентах

24.05.2025 / 15:58

Nashaniva.com

Еўракамісія патрабуе ад урада Венгрыі адклікаць спрэчны законапраект, які можа абмежаваць фінансаванне недзяржаўных арганізацый і СМІ з-за мяжы. Камісія лічыць, што гэты закон парушае нормы і прынцыпы Еўрасаюза. Калі ён будзе прыняты, Брусэль гатовы прыняць меры ў адказ, піша Euronews.

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. Фота: AP Photo/Denes Erdos

Новы венгерскі законапраект, вядомы як закон «Аб празрыстасці грамадскага жыцця», уключае жорсткія правілы: улады змогуць прызнаваць арганізацыі «замежнымі агентамі», калі палічаць іх пагрозай суверэнітэту, а таксама замарожваць іх фінансаванне. Прадугледжваюцца і штрафы, калі грошы працягнуць паступаць з-за мяжы.

Крытыкі, уключаючы еўрадэпутатаў і грамадзянскую супольнасць, бачаць у гэтым спробу ціснуць на незалежныя СМІ і грамадзянскую актыўнасць, як гэта ўжо адбываецца ў іншых аўтарытарных краінах. Самі венгерскія ўлады, асабліва кіроўная партыя «Фідэс», заяўляюць, што закон — частка барацьбы з замежным умяшаннем ва ўнутраную палітыку.

У Будапешце прайшлі шматлікія пратэсты супраць законапраекта, а ў Еўрапарламенце заклікалі Еўракамісію тэрмінова дзейнічаць. Прадстаўнікі Еўрасаюза прапануюць звярнуцца ў Суд ЕС з патрабаваннем часова спыніць дзеянне закона, калі ён уступіць у сілу.

Таксама ідзе гаворка пра магчымасць увядзення санкцый супраць Венгрыі ў рамках артыкула 7 дагавора ЕС — за адыход ад прынцыпаў прававой дзяржавы. Больш за 300 арганізацый з ЕС падпісалі адкрыты зварот з патрабаваннем прыняць меры супраць новага венгерскага закона.

Чытайце таксама:

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Ва Украіне выкрылі шпіёнскую сетку, звязаную з венгерскай разведкай

Прэзідэнтка Еўракамісіі абвясціла аб завяршэнні эры расійскіх нафты і газу ў Еўропе

Каментары да артыкула