Адбыўся збой у працы сацсеткі X
Карыстальнікі X паскардзіліся на збоі ў працы сацсеткі, сведчаць звесткі сайта Downdetector, які рэгіструе такія скаргі.
Большасць карыстальнікаў паведамілі пра праблемы з працай мабільнай праграмы, некаторыя таксама паскардзіліся на сайт X.
Так, пры спробе загрузіць стужку на сайце Х з'яўляецца паведамленне: «Нешта пайшло не так. Паспрабуйце перазагрузіць старонку».
Збой назіраецца па ўсім свеце. У прыватнасці, паведамленні пра праблемы з працай X паступаюць з ЗША, Канады, Францыі і іншых краін Еўропы, Расіі, Турцыі і Японіі.
Чытайце таксама:
У Парыжы асудзілі банду «дзядоў-грабежнікаў», якія абакралі Кім Кардаш'ян. Усе яны выйшлі на волю
У Іспаніі зноў праблемы: гэтым разам з інтэрнэтам і мабільнай сувяззю
Ва Украіне адбыўся маштабны збой у працы плацежных тэрміналаў