Свет

У Парыжы асудзілі банду «дзядоў-грабежнікаў», якія абакралі Кім Кардаш'ян. Усе яны выйшлі на волю

Суд у Парыжы вынес абвінаваўчы прысуд бандзе рабаўнікоў, якая скрала каштоўнасці на суму 10 млн даляраў у зоркі рэаліці-шоу Кім Кардаш'ян у парыжскім гатэлі ў 2016 годзе, піша Бі-бі-сі.

Аамар Аіт Кедаш. Фота: AP Photo/Aurelien Morissard

Напад адбыўся ў ноч на 4 кастрычніка 2016 года ў Hotel de Pourtales у цэнтры Парыжа, дзе спынілася амерыканка. Мужчыны праніклі ў яе нумар, звязалі Кардаш'ян і выкралі каштоўнасці, сярод якіх быў брыльянтавы пярсцёнак, падораны былым мужам, рэперам Канье Уэстам.

Большасць выкрадзеных каштоўнасцяў так і не былі знойдзена.

Перад судом паўсталі дзевяць мужчын і адна жанчына. Самае суровае пакаранне атрымаў верхавод банды Аамар Аіт Кедаш, якому на момант рабавання было 69 гадоў — яго прысудзілі да трох гадоў зняволення і пяці ўмоўна, аднак з улікам ужо адбытага тэрміну ён не вернецца ў турму, як і ўсе астатнія асуджаныя.

Прысуды аказаліся больш мяккімі, чым таго патрабавала абвінавачванне.

«Я разумею, што вы ўсведамляеце, што прычынілі шкоду», — заявіў суддзя Давід Дэ Па, зачытваючы прысуды.

Паводле яго слоў, «стан здароўя абвінавачаных не дазваляе пазбаўляць каго-небудзь з іх волі». «Было б несправядліва адправіць вас у турму сёння ўвечары», — сказаў ён.

Аамар Аіт Кедаш па мянушцы «Стары Амар», які амаль страціў слых і магчымасць гаварыць за час працэсу, праз адваката папрасіў прабачэння ў апошнім слове перад вынясеннем прысуду.

«Не магу знайсці слоў. Мне вельмі шкада», — гаворыцца ў яго заяве.

Дваіх абвінавачаных, якіх пракуратура называла інфарматарамі рабаўнікоў, прысяжныя ў выніку апраўдалі, не палічыўшы доказы іх віны дастаткова пераканаўчымі.

«Гэта злачынства стала самым страшным вопытам у маім жыцці і аказала велізарны ўплыў на мяне і маю сям'ю», — гаворыцца ў заяве Кардаш'ян, якая была распаўсюджана пасля вынясення прысуду.

У пятніцу раніцай кожны з абвінавачаных выступіў у судзе з апошнім словам, пасля чаго прысяжныя адышлі на нараду, якая расцягнулася больш чым на 10 гадзін, да глыбокага вечара.

Чацвёра мужчын, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў аперацыі, абвінавачваліся ў здзяйсненні ўзброенага рабавання, за якое ў Францыі караюць пазбаўленнем волі на тэрмін да 10 гадоў — і менавіта столькі прасіў бок абвінавачвання.

Іншыя абвінавачваліся толькі ў розных формах саўдзелу ў злачынстве, аднак і для іх пракуроры прасілі ад шасці да васьмі гадоў.

У выніку, нягледзячы на тое што ўсе падсудныя былі вызваленыя ў зале суда, большасці з іх усё ж былі фармальна вынесеныя рэальныя тэрміны.

Аамар Аіт Кедаш быў прызнаны арганізатарам злачынства і прысуджаны да васьмі гадоў пазбаўлення волі (з іх пяць умоўна) і выплаце штрафу 5 тысяч еўра.

За час, пакуль доўжыўся суд, галоўны абвінавачаны амаль страціў слых і магчымасць гаварыць. Яго галоўны саўдзельнік Юніс Абас, які прызнаў сваю віну (у гатэлі, калі рабаўнікі падняліся ў нумар Кардаш'ян, ён застаўся вартаваць у холе), атрымаў на год менш — сем гадоў (пяць з якіх таксама ўмоўна).

У 2021 годзе, калі ўжо ішло судовае разбіральніцтва, Абас паспрабаваў зарабіць на злачынстве, апублікаваў кнігу «Я выкраў Кім Кардаш'ян», у якой распавёў пра напад са свайго пункту гледжання.

Дакладна такі ж тэрмін-сем гадоў, з ні пяць умоўна — суд прызначыў і яшчэ двум абвінавачаным.

Першы — пенсіянер Дзідбэ Дзюбрэ, які з самага пачатку цалкам адмаўляў сваю віну (абвінавачванне сцвярджала, што менавіта ён звязваў тэлезорку) і якога журналісты празвалі «блакітныя вочы».

Другі— Марк-Аляксандр Бае, самы юны з падсудных (на момант рабавання яму было 25 гадоў), таксама заяўляў аб сваёй невінаватасці. У гатэлі ён разам з Юнісам Абасам застаўся дзяжурыць у холе.

Сын Кедаша, які сыграў у той дзень для бацькі і яго кампаньёнаў ролю кіроўцы, атрымаў пяць гадоў турмы (з іх чатыры ўмоўна). З самага пачатку працэсу ён запэўніваў, што нават не падазраваў, што бярэ ўдзел у злачынстве, але пераканаць у гэтым прысяжных яму не ўдалося.

Адзіная жанчына на лаве падсудных — 80-гадовая Крысціяна Глотэн, якая забяспечвала выканаўцам рабавання сувязь адзін з адным — атрымала чатырохгадовы ўмоўны тэрмін.

Франсуа Дэлапорт, які вырабіў для рабаўнікоў падробленыя дакументы, атрымаў тры гады ўмоўна. А Марк Бае (бацька іншага абвінавачанага, Марка-Аляксандра), якога абвінавачвалі толькі ў незаконным захоўванні зброі, прысуджаны да штрафу ў памеры 5 тысяч еўра.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць6

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Усе навіны →
Усе навіны

Канстанцін Меладзэ абвясціў пра закрыццё праекта «ВІА ГРА»3

Расійскія ІТ-асацыяцыі просяць Пуціна абараніць «Лесту» ад нацыяналізацыі

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця90

На мяжы Беларусі і Украіны праходзіць найбуйнейшы абмен палоннымі ў фармаце 1000х10008

«Мы ўсе рускія». Дэпутат Дзяржаўнай думы заявіў, што мэта вайны — стварыць адзіную дзяржаву Расіі, Беларусі і Украіны25

На пажары ў Камянецкім раёне загінулі двое дзяцей

У Расіі мама папрасіла знаёмага ўтапіць сваю 12-гадовую дачку, бо тая кепска сябе паводзіла1

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць14

Схемы, па якіх дзейнічае ГБ. Выйшла расследаванне пра піцерскіх сексотаў ФСБ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць6

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць