БЕЛ Ł РУС

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА

24.05.2025 / 17:17

Nashaniva.com

На трох гомельскіх адвакатаў заведзеныя палітычныя крымінальныя справы, паведаміла выданню «Позірк» крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

На аднаго з затрыманых распачалі крымінальную справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Паводле слоў крыніцы, адваката абвінавацілі ва ўдзеле ў мітынгу восенню 2020 года, яго знайшлі па фатаграфіі. Пасля трох сутак утрымання ў ізалятары часовага ўтрымання адваката адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні матэрыялаў справы.

Другога адваката абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361 ч. 1). Ён «нешта няправільнае дзесьці напісаў у інтэрнэце». Гэты адвакат таксама адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні.

Трэці адвакат затрыманы па тым жа артыкуле, і гэта быццам бы звязана са справай аб узломе сілавікамі чат-бота праекта «Беларускі Гаюн» (маніторынг актыўнасці расійскіх войскаў у Беларусі). Ён знаходзіцца ў СІЗА.

Як паведамляе іншая крыніца, 23 мая супрацоўнікі КДБ масава правяралі гомельскіх адвакатаў на працоўных месцах.

Чытайце таксама:

Палітвязню Міколу Дзядку выставілі новыя абвінавачанні

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Старшыня Следчага камітэта: За пратэсты 2020 года асудзілі больш за 6000 чалавек

Прокурорка, якая ўдзельнічала ў палітычных працэсах, стала адвакаткай

Каментары да артыкула