БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, што можа ўвайсці ў 18-ы еўрапейскі пакет санкцый супраць Расіі

24.05.2025 / 17:43

Nashaniva.com

Еўрапейскі саюз рыхтуе новы, ужо 18-ы пакет санкцый супраць Расіі. Агенцтва Bloomberg праз свае крыніцы даведалася, што ў яго можа ўвайсці.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Паводле звестак журналістаў, ЕС разглядае магчымасць адключыць больш за 20 расійскіх банкаў ад сістэмы SWIFT, панізіць цэнавы ліміт на расійскую нафту да каля $45 за барэль (цяпер — $60), а таксама забараніць газаправоды «Паўночны паток», каб яшчэ мацней абмежаваць эканамічныя магчымасці Расіі.

Таксама плануецца ўвядзенне новых фінансавых і гандлёвых абмежаванняў на суму каля 2,5 мільярда еўра. Мэта — зменшыць даходы Расіі і перашкодзіць ёй атрымліваць тэхналогіі, неабходныя для вытворчасці зброі.

Акрамя гэтага, у санкцыйны пакет могуць увайсці меры супраць так званага «ценявога флоту» расійскіх танкераў і банкаў, што падтрымліваюць вайну, а таксама супраць Расійскага фонду прамых інвестыцый.

ЕС таксама хоча абараніць еўрапейскія кампаніі ад магчымых судовых пазоваў у рамках двухбаковых інвестыцыйных дамоваў.

Як піша агенцтва, ключавым момантам у новым пакеце з'яўляецца намер ЕС увесці санкцыі супраць газаправодаў «Паўночны паток». Санкцыі дадаткова пацвердзяць пазіцыю Еўропы аб нежаданні аднаўлення паставак расійскага трубаправоднага газу.

Канчатковае рашэнне будзе прынята пасля кансультацый з краінамі-членамі ЕС. 

Чытайце таксама:

Еўракамісія патрабуе ад Венгрыі адклікаць законапраект аб замежных агентах

Зяленскі зноў заклікаў узмацніць ціск на Расію

Кавалеўскі прапануе здымаць санкцыі дзеля вызвалення палітвязняў

Еўрасаюз прыняў 17-ы пакет санкцыі супраць Расіі. У спісе і Мінскі завод колавых цягачоў

Каментары да артыкула