БЕЛ Ł РУС

Палонныя расіяне разгарнулі ў Беларусі імперскі сцяг

25.05.2025 / 13:15

Nashaniva.com

Расія і Украіна завяршылі найбуйнейшы абмен палоннымі: сёння вярнуліся па 303 вайскоўцы з кожнага боку. Агулам — па 1000 расійскіх і ўкраінскіх вайскоўцаў. У Беларусі, дзе адбыўся абмен, расіяне далі знак прымаючаму боку. 

25 мая 2025 года адбылося завяршэнне аднаго з самых масавых абменаў палоннымі паміж Расіяй і Украінай па формуле «1000 на 1000». У апошні дзень перадачы на радзіму вярнуліся па 303 палонных.

Абмен адбыўся ў Беларусі. «У цяперашні час расійскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзе ім аказваецца неабходная псіхалагічная і медыцынская дапамога», — паведамілі ў Міністэрстве абароны РФ.

Як выглядае, проста на тэрыторыі Беларусі, на фоне гомельскіх аўтобусаў, расійскія вайскоўцы разгарнулі сцягі РФ, СССР, а таксама імперскі сцяг (чорна-жоўта-белы), які быў дзяржаўным у Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі, а цяпер выкарыстоўваецца рознымі групамі ў Расіі, якія выступаюць за «аднаўленне імперскай спадчыны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула