БЕЛ Ł РУС

Смеццевыя кантэйнеры на памежным пераходзе перапоўненыя прадуктовымі пакетамі ад Лукашэнкі і расійскімі лагернымі робамі ФОТАФАКТ

25.05.2025 / 13:43

Nashaniva.com

Расія і Украіна завяршылі найбуйнейшы абмен палоннымі: сёння вярнуліся па 303 вайскоўцы з кожнага боку. На памежным пераходзе ў Чарнігаўскай вобласці смеццевыя кантэйнеры былі забітыя лагернымі робамі і пакетамі з прадуктамі ад Лукашэнкі. 

На памежным пераходзе «Новыя Ярылавічы» ў Чарнігаўскай вобласці смеццевыя кантэйнеры былі перапоўненыя расійскімі і беларускімі «падарункамі»: лагернымі робамі ваеннапалонных і пакетамі з прадуктовымі наборамі, якія і раней раздаваліся беларускім бокам падчас абменаў палоннымі.

Паводле сведчанняў вызваленых украінскіх вайскоўцаў, у пакетах з сімволікай Беларусі, якія яны атрымлівалі перад абменам, знаходзіліся стандартныя прадукты: грэчка, тушонка, печыва і вада.

Гэтыя пакеты ўпершыню былі заўважаны ў верасні 2024 года падчас абменаў на мяжы Беларусі і Украіны. Беларускія дзяржаўныя СМІ тлумачылі, што гэта «сухпаёк» для палонных.

Вызваленыя ж з палону расіяне разгарнулі ў Беларусі імперскі сцяг. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула