БЕЛ Ł РУС

Расійская ракета забіла траіх дзяцей з адной украінскай сям'і

25.05.2025 / 18:36

Nashaniva.com

У старэйшага з іх праз пару дзён павінен быў быць выпускны.

Гэтай ноччу была масіраваная атака Расіі па Украіне. Ракеты ляцелі па Кіеве, Хмяльніцкай, Харкаўскай і Жытомірскай абласцях.

У горадзе Карастышаў на Жытоміршчыне загінула трое дзяцей з адной сям'і — 17-гадовы Раман, 12-гадовая Тамара і 8-гадовы Станіслаў Мартынюкі. Яны вучыліся ў ліцэі №1.

Бацькоў дзяцей шпіталізавалі, маці ў цяжкім стане.

«Вучні нашага ліцэя — адзінаццацікласнік Раман, шасцікласніца Тамара і трэцякласнік Станіслаў — больш не прыйдуць у свае класы, не сядуць за парты, не ўсміхнуцца сябрам. У Ромы праз лічаныя дні павінен быў быць выпускны — дзень, якога ён чакаў з надзеяй і марамі. А ў яго малодшых брата і сястры наперадзе было яшчэ столькі першых званкоў, экскурсій, святаў, адкрыццяў, шчаслівых момантаў дзяцінства… Але ўсё гэта абарвала вайна», — напісаў ліцэй №1.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула