БЕЛ Ł РУС

Сілавікі прыйшлі з праверкай на «Экспабел»

25.05.2025 / 23:25

Nashaniva.com

Пракантраляваць вырашылі замежных работнікаў.

Фото: yandex.by

Упраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС Мінаблвыканкама і Мінскі РУУС праверылі, як працуюць замежнікі на рынку «Экспабел».

Праверка закранулі 18 суб'ектаў гандлю і 48 працоўных імігрантаў. Сілавікі знайшлі дзевяць парушэнняў. 

Сем замежнікаў і дваіх працадаўцаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне заканадаўства аб знешняй працоўнай міграцыі — далі штраф і правялі прафілактычныя гутаркі.

Нягадаем, нядаўна Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні ролі наймальнікаў пры прыёме на працу замежнікаў. Наймальнікі павінны кантраляваць жыццё такіх работнікаў — аж да таго, ці парадак у кватэры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула