Грамадства88

Лукашэнка абавязаў наймальнікаў цалкам кантраляваць жыццё работнікаў-замежнікаў — аж да таго, ці парадак у кватэры

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб павышэнні ролі наймальнікаў у галіне знешняй працоўнай міграцыі».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: unctad.org

Дакумент абавязвае наймальнікаў татальна кантраляваць замежнікаў, якіх яны ўзялі на працу. Гэта не датычыцца мігрантаў з краін ЕАЭС — Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі.

Цяпер прадпрыемства, якое запрашае замежніка, абавязана заключыць з ім працоўную дамову на працягу 30 дзён з даты ўезду работніка ў Беларусь, альбо ў той жа тэрмін з моманту атрымання дазволу на працу.

Наймальнік цяпер абавязаны кантраляваць свайго работніка-замежніка. Ён павінен прызначыць спецыяльнага чалавека, які будзе сачыць за тым, як мігрант працуе, а таксама як ён выконвае правілы і законы.

У прыватнасці, такая адказная асоба павінна будзе сачыць, ці жыве замежнік па месцы рэгістрацыі, ці ў парадку ў яго кватэра, ці не парушае мігрант правілы пражывання і ці сочыць за тэрмінамі дзеяння дакументаў.

Правы і абавязкі, а таксама службовую інструкцыю да замежнікаў трэба будзе даводзіць на зразумелай ім мове.

Таксама для некаторых спецыяльнасцяў урад увядзе абавязковае веданне рускай або беларускай мовы. Правяраць узровень ведаў павінен будзе таксама наймальнік. Калі ведаў недастаткова, то мігранта на такую пасаду не возьмуць.

У выпадку парушэння сваіх абавязкаў наймальніка будуць караць. Указ таксама забараняе часовы перавод замежніка ў іншую кампанію.

Работнікі-мігранты павінны будуць выконваць законы, жыць па месцы рэгістрацыі, выконваць правілы карыстання жылым памяшканнем. За парушэнні кантракт з замежнікам будуць скасоўваць.

Каментары8

  • Бог Один
    21.05.2025
    Наверно и жён будут подыскивать мароканцам и пакистанцам из местных невест ?, и со свечой будут стоять, когда рождаемость беларусов? ( метисов в Беларуси) будут повышать?
    А что, на это, скажет московская церковь в Беларуси, которая цензурирует школьные учебники беларусов ? Наверно её устраивает, что, христиане, перестанут быть христианами и станут мосульманами?
    Похоже да, главное, для московской церкви в Беларуси, чтобы не уменьшалось количество рабов батрачищих на власть, а какой веры, так Бог Один !
  • Beholder момант
    21.05.2025
    Beholder момант
  • жэўжык
    21.05.2025
    А гэтаму спецыяльнаму чалавеку бізун выдадуць?

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць