БЕЛ Ł РУС

Наталлю Пяткевіч прызначылі старшынёй дзяржкамісіі па кантролі за правядзеннем уступнай кампаніі

27.05.2025 / 15:32

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 27 мая падпісаў указ №219, якім унесены змены ў склад дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе.

Фота: sb.by

З улікам кадравых рашэнняў, прынятых 22 мая гэтага года, старшынёй камісіі прызначана Наталля Пяткевіч — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі, якая курыруе пытанні сацыяльнай сферы.

Чытайце таксама:

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук

Пяткевіч: Сацыяльная сфера — яшчэ і эканоміка. А ў культуры людзі хацелі б, каб было, як у іншых краінах

Пяткевіч прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку люксавага амерыканскага брэнда

Каментары да артыкула