«Еўрапошта» паведаміла пра ўзлом
Паштовы сэрвіс «Еўрапошта» паведаміў пра парушэнне сваёй сістэмы абароны персанальных даных.
Фота ілюстрацыйнае
Пры адпраўцы паведамленняў аб паступленні адпраўлення кліентам сэрвісу ад імя «Пошты Беларусі» рабіўся перахоп нумароў мабільных тэлефонаў і адбывалася рассылка фішынгавых паведамленняў.
«Еўрапошта» прыняла меры па блакаванні магчымасці перахопу тэлефонных нумароў і праінфармавала пра інцыдэнт Цэнтр абароны персанальных даных.
Чытайце таксама:
У Мінску злодзей узломваў сейфы, каб гуляць у казіно
Сілавікі заявілі пра ўзлом рэсурсаў «Белпола». А як на самай справе?