БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыбыла партыя расійскіх вайсковых самалётаў

27.05.2025 / 16:6

Nashaniva.com

На адзін з авіяцыйных аэрадромаў Беларусі прыбыла новая партыя знішчальнікаў Су-30СМ2. Гэтая пастаўка — частка плана па развіцці і мадэрнізацыі беларускага войска, які рэалізуецца сумесна з Расіяй, паведаміла Міністэрства абароны.

Фота: t.me/modmilby

Як паведаміў камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёр Андрэй Лук'яновіч, цяпер у беларускай арміі паступова абнаўляецца і мадэрнізуецца ўзбраенне і вайсковая тэхніка. Новыя самалёты ён характарызуе як сучасныя, шматфункцыянальныя і надзвычай манеўраныя знішчальнікі. У іх палепшаная радыёлакацыя, абарона ад перашкод і сістэмы электроннай барацьбы.

Фота: t.me/modmilby

Беларускія пілоты, паводле слоў Лук'яновіча, ужо прайшлі навучанне ў Расіі на гэтых самалётах. У найбліжэйшы час адбудзецца прыёмка тэхнікі і яе вывучэнне, а ўжо на наступным тыдні самалёты пачнуць выконваць баявое дзяжурства па СПА і будуць выкарыстоўвацца ў вучэбных палётах.

Акрамя таго, чакаецца, што Беларусь у гэтым годзе атрымае яшчэ адну партыю Су-30СМ2, а ўжо на гэтым тыдні чакаецца пастаўка верталётаў Мі-35М. 

Чытайце таксама:

СПА Беларусі з пачатку года знішчыла 18 беспілотнікаў

Расія пачала суправаджаць свае танкеры ў Балтыйскім моры вайсковымі караблямі і самалётамі

Два расійскія Су-30 збітыя ракетамі з беспілотных катэраў — Буданаў

Каментары да артыкула