Маладыя блогеры з Барысава пілі алкаголь у жывым эфіры. Сярод іх былі непаўналетнія
Падчас стрыму маладых блогераў з Барысава, якія здымаюць відэа для тыкток, да іх далучыліся непаўналетнія дзяўчаты. Кампанія сядзела за сталом з півам, гарэлкай і закускамі, спявала песні і размаўляла з падпісчыкамі ў жывым эфіры. Але не падумалі, што гэта відэа прынясе праблемы.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Гэты стрым разам з падпісчыкамі канала паглядзелі і ў міліцыі, дзе звярнулі ўвагу, што некаторым удзельніцам вечарынкі яшчэ не споўнілася 18 гадоў.
Пасля гэтага пачаліся афіцыйныя дзеянні. На трох дарослых склалі пратаколы за ўцягненне непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны. Справамі школьніц цяпер займаюцца іх бацькі і інспекцыя па справах непаўналетніх.
Чытайце таксама:
Жыхар Гродна забіў свайго сабаку з-за таго, што той захварэў
На Віцебшчыне мужчына на вачах дзяцей збіў цяжарную жонку, абліў яе бензінам і пагражаў спаліць
У Чачэрску правялі паказальны суд над маладзёнамі, якія сарвалі чырвона-зялёны сцяг