У Чачэрску правялі паказальны суд над маладзёнамі, якія сарвалі чырвона-зялёны сцяг
У Чачарску ў актавай зале тэхнічнага каледжа сабралі мясцовых навучэнцаў для запалохвання, піша «Флагшток».

Пракурор раёна Дзяніс Лапіцкі падтрымаў дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да двух маладых людзей, якіх абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнага сцяга.
Аднаго з вечароў абвінавачаныя, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, праходзілі міма адміністрацыйнага будынка дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Іх увагу прыцягнуў дзяржаўны сцяг на фасадзе будынка.
«Хлопцы вырвалі сцяг разам з металічным мацаваннем і, размахваючы ім, накіраваліся ў бок шматпавярховіка па вуліцы Гагарына. Падчас руху яны сарвалі мацаванне і зламалі драўлянае дрэўка, пасля чаго выкінулі паламаныя часткі на прысядзібны ўчастак суседняга домаўладання», — піша раённая газета.
Абодва хлопцы асуджаныя на 1 год пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. А навучэнцам тэхнічнага каледжа давялося выслухаць «прафілактычную гутарку пра неабходнасць паважлівага стаўлення да дзяржаўных сімвалаў».
Каментары
Но, тогда и "любовь" ответная, к флагу лукашенко, к гербу лукашенко, у всех будет такой, как у этих подростков.