КДБ праводзіць на захадзе Беларусі вучэнні
Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) Беларусі паведаміў, што з 27 па 30 мая ў Гродзенскай вобласці пройдуць вучэнні. У гэтыя дні ў рэгіёне будзе задзейнічана спецыяльная тэхніка, уведзены ўзмоцнены кантроль і магчымыя абмежаванні на дарогах.
Заяўленая мэта вучэнняў — праверыць гатоўнасць дзяржаўных органаў да супольных дзеянняў у выпадку тэрарыстычнай пагрозы.
У вучэннях прымуць удзел сілавыя структуры, у тым ліку Міністэрства абароны, МУС, МНС, Следчы камітэт, КДБ і іншыя ведамствы.
Чытайце таксама:
У Беларусь прыбыла партыя расійскіх вайсковых самалётаў
Польшча ў адказ на «Захад-2025» рыхтуе свае дывізійныя вучэнні
На вучэннях «Захад-2025» будуць адпрацоўваць удары тактычнай ядзернай зброяй і «Арэшнікам»