БЕЛ Ł РУС

Пад Брэстам заўважылі рэдкую залётную птушку

27.05.2025 / 20:4

Nashaniva.com

25 мая на рацэ Капаюўцы ў Брэсцкім раёне птушкаркі Кацярына Крупянкова і Настасся Сяргеева адзначылі рэдкую залётную госцю — горную пліску. Птушка актыўна кармілася на мелкаводдзі, піша «Дзікая прырода побач».

Горная пліска. Фота: Кацярына Крупянкова

Цікава, што першую горную пліску ў Беларусі адзначылі ў снежні 2008 года і доўгі час гэтую птушку назіралі толькі ўзімку. Але ў апошнія гады было некалькі назіранняў гэтых птушак улетку і вясной.

У 2023 годзе ў суседняй Польшчы зарэгістравалі першае гнездаванне горнай пліскі на мяжы з Беларуссю. Такім чынам гнездаванне гэтага віду на хуткіх халодных рэчках магчыма і ў нашай краіне. Трэба назіраць уважліва.

Горная пліска — тыповы жыхар гор Еўропы, дзе селіцца каля рэк. 

Самец горнай пліскі нагадвае жоўтую пліску, але спіна ў яго шэрая, а не зялёная. Яшчэ ён мае ўвесну на горле чорную пляму.

Жоўтая пліска. Фота Аляксандра Вінчэўскага

Жоўтая пліска жыве на паплавах/лугах, а горная — на рэчках. Жоўтагаловая пліска любіць сажалкі і вільготныя паплавы, мае шэрую спінку, але выразную жоўтую галаву ў самцоў.

Жоўтагаловая пліска. Фота Аляксандра Вінчэўскага

Чытайце таксама:

«Родненькі!» Рэдкі чорны бусел усё ж такі вярнуўся на Клеччыну — спазніўся на месяц

«Хутка ўсё з'ядуць». Рыбаловы скардзяцца, што ад гэтай птушкі няма паратунку

Буслы на снезе — рэаліі сёлетняга красавіка ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула