БЕЛ Ł РУС

HBO паказаў акцёраў, якія сыграюць Гары Потэра і ягоных сяброў Рона і Герміёну ў новым серыяле

27.05.2025 / 22:47

Nashaniva.com

Амерыканскі тэлеканал назваў імёны маладых акцёраў, якія сыграюць галоўныя ролі ў доўгачаканым серыяле паводле кніг Джаан Роўлінг. Новая экранізацыя гісторыі пра хлопчыка, які выжыў, стане адной з самых маштабных тэлевізійных пастановак у гісторыі. Бюджэт толькі адных дэкарацый — мільярд фунтаў.

Арабэла Стэнтан, Дамінік Мак-Лафлін і Аластар Стаўт, якія сыграюць Герміёну Грэйнджэр, Гары Потэра і Рона Уізлі ў новым серыяле ад HBO. Фота: HBO

Як паведамляе Warner Bros. Discovery, галоўнага героя — Гары Потэра — сыграе Дамінік Мак-Лафлін. Роля Рона Уізлі дасталася Аластару Стаўту, а вобраз Герміёны Грэйнджэр увасобіць Арабэла Стэнтан.

Усе трое — пачаткоўцы, для якіх серыял стане дэбютам на вялікім экране. Кандыдатаў шукалі па ўсім свеце: у адкрытым кастынгу ўдзельнічалі больш за 30 тысяч дзяцей.

«Пасля незвычайных пошукаў мы рады паведаміць, што знайшлі нашых Гары, Герміёну і Рона. Талент гэтых трох унікальных акцёраў уражвае, і мы не можам дачакацца, калі свет убачыць іх сумеснае чараўніцтва на экране. Мы шчыра ўдзячныя ўсім, хто ўдзельнічаў у праслухоўваннях», — паведаміла шоўранерка Франчэска Гардынер.

Гарадок для здымак за мільярд

У тэлепрасторы не толькі акцёры выклікаюць цікавасць, але і маштабы вытворчасці. Як піша Collider, HBO узводзіць для серыяла ўласны здымачны комплекс, які каштуе каля 1 мільярда фунтаў стэрлінгаў. Фактычна, гаворка ідзе пра цэлы невялікі горад, дзе будзе ўсё неабходнае для доўгатэрміновых здымак: тэхнічныя памяшканні і студыі, медыцынскі цэнтр, школа, каб дзеці-акцёры маглі працягваць навучанне, вальеры для жывёл, дэкарацыі Цісавай вуліцы, у тым ліку знакаміты дом сям’і Дурсляў, выкананы ў стылі Цюдараў.

Пачатак здымкаў

Паводле апошняй інфармацыі, здымкі пачнуцца летам 2025 года, а прэм’ера першага сезона перанесеная на 2027 год (спачатку меркавалася — 2026-ы). Усяго плануецца сем сезонаў — па адным на кожную з кніг Роўлінг.

Серыял будзе дакладнай адаптацыяй арыгінальнай літаратурнай серыі, а не рымейкам ранейшых фільмаў. Гэта значыць, што гледачы змогуць убачыць сюжэтныя лініі і дэталі, якія не былі паказаныя ў кінаэкранізацыі.

Хто сыграе Дамблдара і Снэйпа

Да праекта ўжо далучыліся і вядомыя акцёры:

Серыял ад HBO, відаць, стане не толькі самай дакладнай, але і самай дарагой экранізацыяй «Гары Потэра», маючы намер стаць тэлевізійнай падзеяй дзесяцігоддзя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула