БЕЛ Ł РУС

Мерц чакае зацяжную вайну праз нежаданне Расіі весці перамовы

27.05.2025 / 21:5

Nashaniva.com

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што чакае зацяжной вайны ва Украіне праз нежаданне РФ весці перамовы і заклікаў партнёраў рыхтавацца да гэтага, паведамляе Sky News.

Фрыдрых Мерц. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

«Войны звычайна заканчваюцца з-за эканамічнага або вайсковага знясілення з аднаго або з абодвух бакоў, а ў гэтай вайне мы, відавочна, яшчэ далёкія ад гэтага. Так што, магчыма, нам прыйдзецца рыхтавацца да больш працяглай трываласці», — сказаў Мерц на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Фінляндыі Петэры Орпа.

Чытайце таксама:

У Крамлі адрэагавалі на словы Мерца пра дазвол далёкіх удараў па Расіі

ЗША, Германія, Брытанія і Францыя знялі абмежаванні па далёкасці з ваенных паставак Украіне

Беларускі аналітык параўнаў словы Мерца са словамі Кенэдзі

«Мы не дазволім Расіі ўбіць клін паміж намі». Мерц адправіў танкавую брыгаду бундэсвера ў Літву

Каментары да артыкула