БЕЛ Ł РУС

У Жодзіне ў лесе заўважылі паўліна

27.05.2025 / 21:34

Nashaniva.com

У Жодзіне каля вайсковай часці ў лесе знайшлі паўліна. Спачатку людзі не паверылі сваім вачам. Мясцовыя жыхары нават выклалі відэа ў тыкток і спрабавалі зразумець, адкуль з’явілася птушка. Аднак хутка знайшоўся гаспадар, піша Ex-press.live.

Скрыншот з відэа

Жыхары Жодзіна згадалі пра ферму ў вёсцы Барсукі, адкуль, магчыма, і паляцеў гэты паўлін. А неўзабаве ў каментарах карыстальнік Андрэй напісаў, што гэта ягоная птушка, і ўсяго ў яго ўцяклі два паўліны. Ён папрасіў, каб у выпадку, калі хто птушак пабачыць, іх лавілі або тэлефанавалі яму. Паўліны былі прывезеныя з Маладзечна.

@newszhodino #жодино #жодинцы #жизньжодино #новости #жителижодино #новостижодино ♬ Утро в лесу - Голоса природы

Гісторыя выклікала шмат каментароў: нехта прапаноўваў вярнуць паўліна гаспадару, нехта сумняваўся ў тым, каму ён сапраўды належыць. Адна жанчына згадала, што мінулай восенню ў яе двары таксама з’явіўся паўлін — змерзлы і мокры. Тады птушку прытулілі ў хляве з курамі, а потым аддалі хлопцу, які сказаў, што гэта ягоная птушка.

У студзені гэтага года жыхары аднаго з дамоў у Барысаве знайшлі паўліна на сваім акне, і тады гаспадары птушкі таксама хутка былі знойдзены.

Чытайце таксама:

Гаваркі крумкач, яркія паўліны, мілыя лісіцы і яшчэ шмат дзікіх жывёл знайшлі прытулак у вёсцы непадалёк ад Маладзечна

У Барысаве на акно шматпавярховіка прыляцеў паўлін ФОТАФАКТ

У Гомелі ратавальнікі знялі з даху белага паўліна ФОТАФАКТ

Па Століне дзелавіта хадзіў самы сапраўдны паўлін

Учора ў Вілейцы лавілі Гошу — паўліна, як уцёк ад гаспадароў

Каментары да артыкула