Расійскім хакеістам не дазволяць выступіць на Алімпіядзе-2026
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) афіцыйна паведаміў, што расійскія спартыўныя каманды, уключаючы нацыянальную зборную па хакеі, не змогуць прыняць удзел у зімовай Алімпіядзе 2026 года ў Італіі. Гэта звязана з дзейнымі санкцыямі, уведзенымі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны.
Фота ілюстрацыйнае
Рашэнне было апублікавана пасля таго, як у Расіі з'явілася інфармацыя пра перамовы паміж Федэрацыяй хакея Расіі і Міжнароднай федэрацыяй хакея (IIHF) наконт магчымасці ўдзелу расійскай зборнай у Гульнях. У МАК, аднак, нагадалі, што іх рэкамендацыі з сакавіка 2023 года застаюцца ў сіле, і каманда з нейтральных спартоўцаў не можа лічыцца афіцыйнай зборнай.
Нягледзячы на строгія абмежаванні, асобныя расійскія і беларускія спартсмены раней змаглі ўдзельнічаць у летняй Алімпіядзе 2024 года ў Парыжы, але толькі ў нейтральным статусе — без сцяга, гімна і іншых нацыянальных знакаў. Гэтак жа сама можа быць і цяпер.
Некаторым фігурыстам з Расіі і Беларусі ўжо дазволілі выступіць у кваліфікацыі да зімовай Алімпіяды-2026, але таксама выключна як нейтральным атлетам.
Чытайце таксама:
Расія страціла першае месца ў медальным заліку Алімпіяды-2014 у Сочы
Беларускім канькабежцам і фігурыстам дазволілі адбірацца на Алімпіяду-2026