БЕЛ Ł РУС

На Байкале падлетак забіў нажом чатырох таварышаў на дні нараджэння і падпаліў дом

28.05.2025 / 6:59

Nashaniva.com

Група маладых людзей святкавала дзень народзінаў аднаго з іх у доме ў садовым таварыстве «Горны Байкал» у горадзе Байкальску Іркуцкай вобласці Расіі.

У нейкі момант адзін з іх напаў на прысутных з нажом. У выніку гэтага чатыры падлеткі памерлі на месцы, і яшчэ чацвёра былі дастаўлены з рознымі траўмамі ў медыцынскую ўстанову, — паведамілі ў Следчым камітэце.

Пасля гэтага меркаваны падазраваны падпаліў дом, і ў выніку ўзніклага пажару загінуў і сам, піша Baza.

Зараз на месцы працуюць следчыя. Заведзеныя крымінальныя справы аб забойстве двух і больш асоб і замаху на забойства двух і больш асоб.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула