БЕЛ Ł РУС

У Баварыі з фургона беларуса зніклі 50 мабільных тэлефонаў

28.05.2025 / 7:48

Nashaniva.com

У нямецкай зямлі Баварыя адбыўся крадзеж з фургона з польскімі нумарамі, якім кіраваў 25-гадовы беларус, паведамляе сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на Passauer Neue Presse.

Фота: polizei.sachsen.de

У сераду 21 мая каля 07:00 раніцы наш суайчыннік звярнуўся ў паліцыю з заявай пра тое, што напярэдадні ноччу невядомыя здолелі здзейсніць крадзеж з яго транспартнага сродку.

Вадзіцель спыніўся адпачыць на аўтастаянцы «Тайсбахер Мос», і пакуль ён спаў, нехта разрэзаў тэнт грузавога аддзялення і сцягнуў 5 упаковак, у якіх знаходзіліся 50 мабільных тэлефонаў.

Дакладная сума шкоды пакуль невядомая. Паліцыя пачала расследаванне і шукае сведкаў, што заўважылі ў тую ноч нешта падазронае і звязанае са справай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула