БЕЛ Ł РУС

Беларуска ў Германіі прадала ў Расію амаль 200 аўтамабіляў

28.05.2025 / 14:16

Nashaniva.com

У Германіі супраць аўтадылераў, якія пастаўляюць дарагія аўтамабілі ў Расію ў абыход санкцый, заведзена ўжо больш за 40 крымінальных спраў. Германская юстыцыя палюе на кантрабандыстаў, піша Deutsche Welle.

Так, 12 сакавіка, у Берліне і Баварыі прайшла спецаперацыя супраць 46-гадовай ураджэнкі Беларусі, якая прадала ў РФ 192 аўтамабілі на агульную суму 21 млн еўра.

У чэрвені 2024 года за аналагічнае злачынства быў затрыманы аўтадылер з горада Бохум, у кастрычніку — з Кёнігсвінтэра пад Бонам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула