БЕЛ Ł РУС

Расія прапануе ўкраінцам сустрэцца 2 чэрвеня

28.05.2025 / 19:17

Nashaniva.com

Пра расійскую прапанову Украіне заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

Сяргей Лаўроў. Скрыншот з відэа

Дэлегацыя Расіі на чале з Уладзімірам Мядзінскім гатовая падаць Украіне мемарандум па пераадоленні ўкраінскага крызісу ў Стамбуле. У ім выкладаецца расійская пазіцыя «па ўсіх аспектах надзейнага пераадолення першапрычын ўкраінскага крызісу».

Расія, па словах Лаўрова, разлічвае, што ўсе падтрымаюць правядзенне новага раўнда стамбульскіх прамых расійска-ўкраінскіх перамоў 2 чэрвеня.

Чытайце таксама:

ЗША атрымалі спіс умоў для мірнага пагаднення ад Украіны і цяпер чакаюць яго ад Расіі

Лаўроў назваў перамовы ў Ватыкане нерэалістычнымі і зноў узняў пытанне легітымнасці Зяленскага

МЗС Расіі: За планам аднаўлення Украіны ў межах 1991 года стаіць людаедскі інстынкт знішчэння ўсяго рускага

Каментары да артыкула