БЕЛ Ł РУС

Усіх аператараў паштовай сувязі абавязалі перадаваць інфармацыю пра свае адпраўленні «Белпошце»

28.05.2025 / 21:21

Nashaniva.com

28 мая Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі ўхвалілі змены ў закон «Аб паштовай сувязі». Згодна з імі, усе аператары паштовай сувязі цяпер будуць абавязаныя перадаваць звесткі пра ўсе адпраўленні ў сістэму «Белпошты», паведамляе Infotrans.

Гаворка ідзе пра кампаніі з ліцэнзіяй Мінсувязі, а такіх у краіне цяпер 18.

Паводле генеральнага дырэктара Асацыяцыі інтэрмадальных перавозак і лагістыкі Дзмітрыя Курачкіна, гэтыя кампаніі павінны будуць перадаваць у базу даных інфармацыю пра ўсе паштовыя адпраўленні — як унутраныя, так і міжнародныя. Аператарам гэтай базы з’яўляецца «Белпошта».

Акрамя таго, змены прадугледжваюць, што кампаніі панясуць дадатковыя выдаткі: падключэнне да сістэмы каштуе 300 рублёў, а за кожны тавар ці радок інфармацыі — яшчэ 0,18 капейкі.

Новыя правілы, як тлумачыцца, уводзяцца для таго, каб выяўляць забароненыя для перасылкі праз пошту рэчы і рэчывы. Доступ да адзінай базы дадзеных будзе мець і МУС — для патрэб аператыўна-вышуковай дзейнасці.

Закон яшчэ павінен падпісаць Лукашэнка.

Чытайце таксама:

«Еўрапошта» паведаміла пра ўзлом

Беларускіх паштальёнаў пачалі перасаджваць на электраровары

У Беларусі ўстанавілі плату за дастаўку пенсіі паштальёнамі. Колькі давядзецца плаціць

Каментары да артыкула