Грамадства22

У Беларусі ўстанавілі плату за дастаўку пенсіі паштальёнамі. Колькі давядзецца плаціць

Тарыфы на дастаўку пенсійных выплат праз паштовыя аддзяленні вызначаныя пастановай МАРГ. 

Дакумент прадугледжвае ўстанаўленне камісій на выплату (дастаўку) пенсіі грамадзянам, якія выказалі жаданне атрымліваць пенсію праз аддзяленні «Белпошты» з аплатай паслугі за кошт уласных сродкаў.

Так, пры атрыманні належных сродкаў у аперацыйнай касе аб'екта паштовай сувязі камісія складзе 1,8 беларускага рубля.

У той жа час пры дастаўцы пенсіі дадому яе атрымальнік павінен будзе заплаціць 8,5 рубля.

Плату будуць браць за кожную выплату (дастаўку) сум пенсіі грамадзянам, якія пражываюць у Мінску, гарадах абласнога падпарадкавання або ў райцэнтрах.

З 1 ліпеня 2025 года пенсіянеры ва ўзросце да 70 гадоў, якія пражываюць у гарадах, могуць атрымліваць пенсіі, толькі адкрыўшы ў банках базавы рахунак. Выключэнне зроблена для людзей, старэйшых за 70 гадоў, інвалідаў І і II груп і некаторых іншых катэгорый асоб.

Каментары2

  • Барадзед
    20.01.2025
    Да, в Польше пенсии больше.
  • Колцентр
    20.01.2025
    Вы выиграли ценный приз, но за доставочку придётся заплатить.

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша7

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

Работніка лясніцтва з‑пад Мінска асудзілі за «распальванне варожасці» — падобна, за антываенную пазіцыю9

Абяцалі 1000 даляраў. Беларус паехаў на заробкі ў Расію і там двойчы трапіў у працоўнае рабства3

«А дзе ЖЭС?» Беларус сам адмыў увесь пад’езд пасля пражывання там бяздомнага ВІДЭА3

У Мінскай і Віцебскай абласцях таксама падаражэў праезд

Хакер узламаў адзін з самых папулярных менеджараў пароляў

Францыя і Вануату спрачаюцца за два бязлюдныя астравы. Што ў іх такога важнага?

Пасля дубайскага шакаладу і матчы — «смугар». Эксперты называюць яго харчовым трэндам 2027 года4

У Гродне мужчыну здымалі з казырка балкона шматпавярховага дома2

Выкрадзеныя дакументы Расстата даюць уяўленне пра страты расійскіх вайскоўцаў і наймітаў у Афрыцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша7

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць