У Францыі дзіцячы хірург гвалціў пацыентаў, калі яны былі пад наркозам
У Францыі 74-гадовага былога хірурга Жаэля Лё Скуарнека прыгаварылі да 20 гадоў пазбаўлення волі за сэксуальныя дамаганні і гвалт над дзецьмі. За 30 гадоў сваёй практыкі ад яго дзеянняў пацярпелі 299 маленькіх пацыентаў, паведамляе NBC News.
Жаэль Лё Скуарнэк. Фота: Crédit photo / DR
Сярэдні ўзрост ахвяр складаў каля 11 гадоў. Гвалт адбываўся, калі дзеці знаходзіліся пад анестэзіяй або ў перыяд аднаўлення пасля аперацый.
У Лё Скуарнека ёсць трое дзяцей. Падчас суда ён прызнаўся ў сваіх злачынствах. Як паведамляе NBC, гэты лекар ужо адбывае пакаранне за згвалтаванне маладой суседкі і трох дзяцей — у 2020 годзе яму прысудзілі 15 гадоў.
Паводле адвакаткі Франчэскі Саты, якая прадстаўляе інтарэсы 10 ахвяр, папярэджанні пра паводзіны Лё Скуарнека паступалі на працягу ўсіх 30 гадоў яго працы.
За сваю кар’еру ён працаваў у дзевяці дзяржаўных і прыватных клініках у пяці рэгіёнах Францыі, спецыялізуючыся на апендыктаміі (выдаленні апендыксаў), аперацыях на брушной поласці і гінекалагічнай хірургіі.
Чытайце таксама:
Жыхарка Закарпацця атрымала 10 гадоў турмы за згвалтаванне мужчыны венікам
Брытанец, які адсядзеў 38 гадоў у турме за забойства, выйшаў на волю: ён аказаўся невінаватым
«Муж прымушаў мяне займацца сэксам утраіх». Гісторыя гвалту, якога ніхто не заўважаў