БЕЛ Ł РУС

СК пахваліўся, што ідэнтыфікаваў больш за 1000 карыстальнікаў праграмы «Новая Беларусь»

29.05.2025 / 12:16

Nashaniva.com

Не спыняецца накат уладаў на праект «Новая Беларусь» Паўла Лібера. Цяпер сілавікі заявілі, што ідэнтыфікавалі тысячу карыстальнікаў праекта, а некаторых нават затрымалі. 

Як піша СК, у іх ёсць «дакладная інфармацыя ў дачыненні да больш чым 1000 карыстальнікаў, якія прайшлі рэгістрацыю ў дадатку «Новая Беларусь» і ўключаных у яе склад іншых сэрвісаў». Некаторых, кажуць, ужо арыштавалі як удзельнікаў «экстрэмісцкага фармавання».

Платформа «Новая Беларусь», заснаваная Паўлам Ліберам — ІТ-прадпрымальнікам і стваральнікам праекта «Голос», — з'яўляецца спробай пабудаваць лічбавую экасістэму для беларусаў. Яна была запушчана ў снежні 2022 года і з таго часу актыўна развіваецца.

Увесь гэты час не спыняюцца спробы ўладаў дыскрэдытаваць і спыніць праект.

Чытайце таксама:

Беларусаў, якія нанеслі свае бізнэсы на карту «Новай Беларусі» і вярнуліся ў краіну, прымушаюць каяцца і клясці Лібера

17-гадовы стартапер Бурбіцкі намякае, што Лібер прабраўся да яго ў кватэру і раскідаў рэчы

17-гадовы стартапер заявіў, што базу карыстальнікаў «Новай Беларусі» ўзламалі. Лібер адказвае: абвінавачванне абсурднае

Каментары да артыкула