Грамадства1919

17-гадовы стартапер заявіў, што базу карыстальнікаў «Новай Беларусі» ўзламалі. Лібер адказвае: абвінавачванне абсурднае

На ютуб-канале блогера Сяргея Пятрухіна выйшла відэа з абвінавачваннем Паўла Лібера ў замоўчванні факта ўзлому платформы «Новая Беларусь» і ўцечцы асабістых даных карыстальнікаў. Галоўны аўтар абвінавачванняў — 17-гадовы Аляксей Бурбіцкі, які прэзентуе сябе як маладога стартапера ў Еўропе і называе сябе экс-супрацоўнікам каманды Лібера, які «з 2024 года працаваў на аўтсорсе на валанцёрскіх пачатках, распрацоўваючы невялікія праграмныя модулі».

«Гэтая гісторыя выдуманая ад пачатку да канца. Ніякіх зліваў у нас не было, а Аляксей у нас не працаваў», — пракаментаваў Павел Лібер «Нашай Ніве».

Старонка ў інстаграме Аляксея Бурбіцкага

Па словах Паўла Лібера, Аляксей выходзіў на яго толькі аднойчы: у красавіку 2025 года, папрасіўшы глянуць яго стартап.

«Я яму сказаў, што стартапы не кансультую. І ўсё. Таксама ён напісаў на пошту дадатку Svae, прапаноўваючы рэкламную інтэграцыю, але яго рэкламы ў нас не было».

На сёння Аляксей пачысціў перапіску з Паўлам, кажа апошні. Пры гэтым у відэа на канале Пятрухіна Бурбіцкі далучыў скрыншоты ліставання, якое нібыта мела месца яшчэ ў студзені. Павел Лібер жа запэўнівае, што ўпершыню Аляксей пачаў грукацца да яго і каманды толькі ў красавіку.

Таксама Аляксей нібыта пісаў брату Паўла Віталю.

«У мяне ёсць брат Віталь, але ён ніякім бокам не мае дачынення да праектаў. Гэтая гісторыя пра тое, што можна змяшаць праўду і хлусню, каб гэта выглядала больш пераканаўча», — каментуе Павел Лібер.

На скрыншотах Аляксей нібыта паведамляе Паўлу пра знойдзеныя ў сеціве злітыя даныя платформы «Новая Беларусь» і просіць пра гэта не маўчаць, але пасля таго, як Павел «не рэагуе», грукаецца па дапамогу да яго брата Віталя. Віталь і іншыя партнёры, па словах Бурбіцкага, былі за тое, каб распавесці пра ўцечку ў СМІ, але «Павел, параіўшыся з Офісам і сваімі куратарамі, прыняў рашэнне ўсё схаваць», а таксама «пад пагрозай дэпартацыі забараніў іншым казаць пра ўзлом». У выніку Аляксея нібыта адхілілі ад справаў за «пазіцыю».

Дык ці ўцяклі чуллівыя даныя беларусаў у сеціва?

У студзені 2023 года КДБ прызнаў платформу «Новая Беларусь» «экстрэмісцкім фармаваннем». У лютым 2025 года дадатак правёў рэбрэндынг — цяпер ён мае назву Svae.

Пры гэтым Аляксей Бурбіцкі сцвярджае, што акурат у пачатку 2025-га платформа была ўзламаная, і менавіта таму каманда і вырашылася на рэбрэндынг: тады на працоўную пошту платформы нібыта прыйшло паведамленне з патрабаваннем пераводу крыптавалюты за тое, што хакеры не будуць распаўсюджваць даныя карыстальнікаў і вярнуць доступ. Праўда, на скрыншоце ад Бурбіцкага ўсё выглядае як звычайны скам — махлярскае паведамленне, якое рассылаецца, каб чалавек неабачліва націснуў на спасылку.

«Не ведаю, ці плаціў Лібер камусьці грошы, але доступ вярнулі», — зачытвае Бурбіцкі ў кадры. Усю сутнасць абвінавачванняў ён таксама чытае з загадзя падрыхтаванай крыніцы.

Што тычыцца даных, якія ён выдае за персанальныя звесткі беларусаў, якія цяпер даступныя на хакерскіх сайтах для куплі, то там можна разгледзець інфармацыю пра бізнэсы, якія і так ёсць у адкрытым доступе. Для сэрвісу Bymapka беларусы ўвогуле адмыслова дасылаюць звесткі пра свае паслугі, каб любы ахвотны мог скарыстацца імі, знайшоўшы арыенціры на карце ў краіне пражывання.

«Апублікаваная Аляксеем інфармацыя датычна нашай платформы проста фізічна не можа быць рэальнай. Дадатак не збірае ніякіх персанальных даных. Вы можаце пісаць у чаты, пакінуўшы e-mail. Гэта адзінае, што ён у вас папросіць. Вы фізічна не можаце ўнесці там такую колькасць даных, як на скрыншотах [з відэа]. Нават калі вы пакідаеце мэйл, у нас ёсць зноска: калі ласка, зрабіце яго дэперсаналізаваным, нам не трэба ведаць, хто вы. Таму зліў нейкай базы немагчымы: яе няма», — каментуе Павел Лібер.

«Наша Ніва» звярнулася па дадатковы каментар да Аляксея Бурбіцкага. Ён адмовіўся адказваць на пытанні рэдакцыі:

«Усё, што ў мяне было, я ўсё расказаў Сяргею Пятрухіну, якому давяраю. Больш мне дадаць няма чаго. Усе доказы я яму таксама даў».

Адмовіўся ён і дадаткова пацвердзіць факт ліставання з Паўлам Ліберам.

Каментары19

  • Ой!
    19.05.2025
    Пятрухін сення “ сама надзейная крыніца інфармацыі”.
  • Chuck Espozito
    19.05.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Вельмі падобна
    19.05.2025
    Filipp, гэта адная і тая ж група Вячоркі, якія злілі людзей у ЧКБ і нікога не папярэдзілі. Цалкам падобная сітуацыя, шаноўны!

Цяпер чытаюць

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў33

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў абвясціць Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША7

Наступ УСУ на Аляксандраўскім кірунку: што пра яго вядома і якія перспектывы3

На пляжы Французскай Рыўеры ўсё часцей прыходзяць дзікі

Самы дарагі дом Мінска ў ліпені набылі ў Каменнай Горцы

Былы начальнік расійскай калоніі, дзе сядзеў Навальны і іншыя палітвязні, атрымаў 7 гадоў за хабар2

Цёзка Ціханоўскай згубіла пашпарт у Францыі. Вячорка просіць дапамогі9

19‑гадовы беларус на галоўным кіберспартыўным шахматным турніры свету зарабіў ужо як мінімум $190 тысяч2

Чатырох беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, ужо выпісалі з бальніц

У Мінску склалі партрэт тыповага загінулага на вадзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў33

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць