БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прапанаваў стварыць уласнае касмічнае агенцтва

29.05.2025 / 13:40

Nashaniva.com

Стварэнне ў краіне ўласнага касмічнага агенцтва стала адной з тэм нарады Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў, піша БелТА.

Ён нагадаў, што яшчэ ў савецкі час у Беларусі сфармавалася касмічная галіна з моцным складнікам у сферах абароны, навукі, сувязі і іншых галінах.

«За гады суверэннага развіцця мы добра прасунуліся ў гэтых напрамках, асабліва цяпер, знаходзячыся пад санкцыямі. Вядзём работы па стварэнні расійска-беларускага касмічнага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі звышвысокага раздзялення. Практычна ўсе найбольш важныя кампаненты такога спадарожніка ствараюцца ў Беларусі і размяшчаюцца на расійскую платформу, — сказаў Лукашэнка. — Пры гэтым большую частку мэтавай апаратуры вырабляе наш «Пеленг». У распрацоўцы знаходзяцца тры касмічныя праграмы Саюзнай дзяржавы».

Цяпер асноўныя функцыі па рэгуляванні касмічнай дзейнасці выконвае Нацыянальная акадэмія навук. То бок сістэма кіравання працуе і на дадзены момант.

«Пытанне простае: чым дрэнная або недастатковая існуючая структура кіравання? Ці здольная яна цалкам паўнацэнна ўлічваць і ўдзельнічаць у міжнародных праграмах? І што атрымаем ад стварэння «беларускага НАСА»? Ці будзе эфект супастаўны з выдаткамі на новую арганізацыю і яе ўтрыманне?» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Лукашэнка загадаў адрэгуляваць правілы прадастаўлення і выкупу арэнднага жылля

Беларусам могуць забараніць гуляць у замежных анлайн-казіно

Каментары да артыкула