БЕЛ Ł РУС

Хлопцам, якія забралі мяч з дарогі, пагражаюць 4 гадамі зняволення

29.05.2025 / 13:57

Nashaniva.com

Два студэнты коледжа з Салігорска сталі фігурантамі крымінальнай справы за крадзеж футбольнага мяча, які дзіця кінула без нагляду на дарозе.

Скрын відэа

Спачатку хлопцы хацелі проста прыбраць мяч з дарогі, бо ён перашкаджаў праезду, але потым нечакана вырашылі пакінуць яго сабе, расказаў намеснік начальніка аддзела крымінальнага вышуку Салігорскага РАУС Яўген Хацяновіч.

Паводле яго слоў, асобы маладых людзей былі ўстаноўлены ўчастковым інспектарам. Дзеянні хлопцаў былі кваліфікаваны як крадзеж, здзейснены групай асоб.

Максімальнае пакаранне, прадугледжанае за гэтае злачынства, — да 4 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе МУС. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула