Урад Латвіі ўхваліў увядзенне аплаты за перасячэнне мяжы з Беларуссю
Плануецца, што для праезду праз наземныя кантрольна-прапускныя пункты з Беларуссю і Расіяй транспартныя сродкі павінны будуць загадзя запісвацца ў электронную чаргу. Гэтая рэгістрацыя стане платнай, паведамляе прэс-служба ўрада.
Фота ілюстрацыйнае
Як паведамляе Міністэрства камунікацый Латвіі, мэта такіх зменаў — удасканаленне кантролю і арганізацыі руху на мяжы, скарачэнне чэргаў і павышэнне бяспекі. Новая сістэма будзе аўтаматычна збіраць інфармацыю пра транспарт, кіроўцаў, пасажыраў і груз. Памер аплаты за рэгістрацыю ў электроннай чарзе не называецца.
Міністр камунікацый Латвіі адзначыў, што гэтыя змены абумоўленыя цяперашняй геапалітычнай сітуацыяй і павінны зрабіць працэс перасячэння мяжы больш хуткім і зручным.
Пакуль што закон яшчэ не ўступіў у сілу — яго мусіць зацвердзіць Сейм Латвіі.
Чытайце таксама:
Латвія мадэрнізуе прапускны пункт «Патэрніекі» на мяжы з Беларуссю
Турысты купілі тур у Рыгу, правялі 36 гадзін у аўтобусе, але нават не трапілі ў Еўрасаюз
Латвійскія памежнікі прымянілі стральбу для затрымання мігрантаў