БЕЛ Ł РУС

Украіна будзе байкатаваць чэмпіянат свету па дзюдо з-за ўдзелу ў ім беларусаў

29.05.2025 / 19:7

Nashaniva.com

Украінская федэрацыя дзюдо прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету, які адбудзецца ў чэрвені ў Будапешце. Прычына — рашэнне Міжнароднай федэрацыі дзюдо (IJF) дапусціць беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах з дзяржаўнай сімволікай — гімнам, сцягам і гербам.

Лідарка ўкраінскай зборнай Юлія Курчанка. Фота: International Judo Federation

Украінскі бок звярнуўся ў IJF з просьбай пацвердзіць або абвергнуць гэтую інфармацыю, і атрымаў афіцыйнае пацвярджэнне. У адказе адзначалася, што федэрацыя, маўляў, імкнецца, каб спорт заставаўся пляцоўкай для дыялогу і яднання, а не для варожасці.

Украінская федэрацыя рашуча асудзіла пазіцыю IJF, назваўшы яе несправядлівай і такой, што супярэчыць прынцыпам адказнасці і салідарнасці ў свеце спорту. У выніку прынята рашэнне адмовіцца ад удзелу ў чэмпіянаце самім.

Праўда, не ўсе ўкраінскія спартсмены лічаць гэта рашэнне правільным. Лідарка зборнай Украіны Юлія Курчанка ў каментары для выдання «Трыбуна» заявіла, што гэта «крыху сумна, таму што [на чэмпіянат] заяўленыя толькі два беларусы ў катэгорыі да 90 кг, з якімі мы б ніяк не сустрэліся — у нас няма ў камандзе нікога ў гэтай катэгорыі».

«Таму лічу гэтае рашэнне крыху несправядлівым у адносінах да нас. Хацелася б выступіць, падняць наш сцяг. Думаю, гэта цяпер вельмі важна для нашай краіны», — дадала Курчанка.

Чэмпіянат свету па дзюдо ў 2025 годзе пройдзе з 13 па 20 чэрвеня ў сталіцы Венгрыі Будапешце.

Раней Літва і Латвія адмовіліся прымаць нацыянальную зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы па футзале 2026 года, у сувязі з чым УЕФА разглядае магчымасць пераносу гэтага турніру ў іншую краіну.

Чытайце таксама:

Беларускім дзюдаістам дазволілі выступаць пад чырвона-зялёным сцягам

Беларускім канькабежцам і фігурыстам дазволілі адбірацца на Алімпіяду-2026

Абралі новага прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта

Расійскім хакеістам не дазволяць выступіць на Алімпіядзе-2026

Каментары да артыкула