БЕЛ Ł РУС

Брэсцкі губернатар прапануе, каб гандлёвыя сеткі рабілі перадаплату за яшчэ не вырашчаную гародніну

29.05.2025 / 20:16

Nashaniva.com

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пятро Пархомчык расказаў у эфіры канала «Першы інфармацыйны», што ў Брэсцкай вобласці ў паўтара раза павялічылі плошчы пасеваў бульбы і амаль у два разы — агародніны. Ён запэўніў, што з ураджаем праблем не прадбачыцца: і бульба, і гародніна будуць. А заадно выступіў з нечаканай прапановай.

Пятро Пархомчык

На думку чыноўніка, гандлёвыя сеткі павінны праявіць большую адказнасць і загадзя ўдзельнічаць у планаванні ўраджаю на 2025 год.

«Вельмі важная зона адказнасці нашых сетак. Яны павінны ўдзельнічаць ва ўраджаі 2025 года, павінны заключаць кантракты з нашымі гаспадаркамі для таго, каб яшчэ раз на іх прылаўках была бульба, каб на іх прылаўках былі цыбуля, капуста і ўсе іншыя культуры.

Яны заўсёды чакаюць, што мы вырасцім, яны потым заключаць з намі дамовы. Я праціўнік гэтага і хацеў бы, каб гэта было па-іншаму. Цяпер, калі мы пачынаем пасяўную нашу кампанію, трэба каб з імі заключаліся адпаведныя дамовы. А як гарантыі таго, што яны гэты прадукт, які мы вырасцім, выкупяць у нас, каб яны рабілі нязначную перадаплату. А гэта будзе гарантыяй выканання абавязацельстваў тых, хто вырошчвае, і тых, хто спажывае», — сказаў Пятро Пархомчык.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Трэба вырасціць столькі бульбы, каб хапіла і нам, і Расіі. Трэба дапамагчы братам-расіянам

Мінсельгасхарч даў прагноз на новы ўраджай

Урад дазволіў завозіць у Беларусь дэфіцытную агародніну з «недружалюбных краін». Робячы добрую міну пры кепскай гульні

Колькі бульбы Беларусь прадае ў Расію

Каментары да артыкула