Эканоміка11

Мінсельгасхарч даў прагноз на новы ўраджай

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання дало прагноз па ўраджай у 2025 годзе. Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мікалая Лешыка, ставіцца задача атрымаць не менш за 1 мільён тон бульбы і не менш за 300 тысяч тон гародніны, піша БелТА.

Таксама аграрыі плануюць атрымаць каля 11 мільёнаў тон збожжа — праўда, як гэта ў апошнія гады заведзена, разам з рапсам.

Мікалай Лешык адзначыў, што беларускія стабілізацыйныя фонды даюць магчымасць забяспечваць унутраны рынак якаснай прадукцыяй, у тым ліку так званым «баршчавым наборам». Паводле яго слоў, беларускія аграрыі зробяць усё магчымае, каб забяспечыць насельніцтва даступнымі прадуктамі.

А каб забяспечыць унутраны попыт на цукар, захаваць высокі ўзровень экспарту і забяспечыць працай усе чатыры цукровыя камбінаты краіны, неабходна сабраць не менш за 5 мільёнаў тон цукровых буракоў.

«Гэта задача стала ўжо своеасаблівай пастаяннай нормай. Сёлета мы таксама разлічваем на ўраджай у межах 5,1 мільёна тон цукровых буракоў», — растлумачыў Лешык.

Каментары1

  • Ёсік
    28.05.2025
    Няма ў вас глуздоў, начальнікі хрэнавы. У с.аку сабе задачы пастаўце. Адчапіцеся ад вяскоўцаў ды аграрыяў, кошты лепш кантралюйце на сябе і вашае абслугоўваньне, дармаеды. Яны самі вырашаць, што вырошчваць і пачым прадаваць. Сацыяльная дзяржава? Не можа быць дзяржава для народа, калі кіраўнік не справаздачыцца перад гэтым народам, як грошы зь бюджэту марнуюцца, і навошта 20 разоў на год лётае ў маскву ды расею.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?11

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра1

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

Кіраўнік МЗС Францыі: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі Украіна атрымлівае ад еўрапейцаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць