На новы раўнд перамоў з Украінай Расія пашле тую ж дэлегацыю
У новым раўндзе расійска-украінскіх перамоў у Стамбуле Расію будзе прадстаўляць тая ж самая дэлегацыя, што і раней. Пра гэта паведаміла прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава ў эфіры канала «Расія-1».
Уладзімір Мядзінскі. Фота: Burak Kara/Getty Images
На папярэдніх перамовах 16 мая расійскую дэлегацыю ўзначальваў памочнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі. У яе таксама ўваходзілі намеснік міністра замежных спраў Міхаіл Галузін, начальнік Галоўнага ўпраўлення Генштаба Ігар Касцюкоў і намеснік міністра абароны Аляксандр Фамін.
Пакуль дакладна невядома, калі адбудуцца новыя прамыя перамовы паміж Масквой і Кіевам, але расійскі бок прапануе правесці сустрэчу 2 чэрвеня ў Стамбуле.
Чытайце таксама:
Міністр абароны Украіны перадаў Расіі дакумент, які адлюстроўвае пазіцыю Кіева па заканчэнні вайны
Зяленскі: Расія прапаноўвала правесці перамовы ў Беларусі
Наступны раўнд перамоваў паміж Украінай і Расіяй пройдзе ў сярэдзіне чэрвеня