Дзіўную гарачую пляму на полі заўважылі пад Брэстам
У Брэсцкім раёне мужчына зняў на відэа незвычайную цёмную пляму пасярод зялёнай паляны, ад якой ідзе дым.
Скрыншот відэа ў тыктоку
«Як быццам варонка ад снарада. Неяк дзіўна. Дымок ідзе. Падобна да таго, што торф гарыць. Мабыць, маланка ўдарыла — побач дакладна ўдарыла ў дрэва», — разважае мужчына.
Што рабіць, калі бачыш перад сабой нешта падобнае? Прэс-сакратар МНС Яўген Бараноўскі патлумачыў «Анлайнеру», што неабходна патэлефанаваць у МНС і перадаць дэталёвую інфармацыю аб лакацыі. А таксама не набліжацца да месца гарэння тарфянікаў.
«Пажары на тарфяніках — асаблівы выпадак. Часцей за ўсё яны ўзнікаюць з-за неасцярожнага абыходжання з агнём, парушэння правіл пажарнай бяспекі. Акрамя таго, яны могуць узнікаць у выніку натуральных з'яў прыроды (навальнічных разрадаў, землятрусаў, самазагаранне торфу).
Справіцца з такімі ўзгараннямі даволі складана. Рухаюцца яны павольна, па некалькі метраў у суткі. Іх практычна нельга патушыць.
Асаблівую небяспеку ўяўляюць нечаканыя прарывы агню з падземнага ачага і тое, што край яго не заўсёды прыкметны.
Торф прагарае на ўсю глыбіню залягання, якая можа дасягаць 6-8 і больш метраў, дзе доўгі час пасля выгарання захоўваецца высокая тэмпература. Верагодна, можна трапіць у спалены торф. Прыкметай падземнага пажару з'яўляецца характэрны пах гару, месцамі з глебы працякае дым, сама зямля гарачая».
Калі бачыце тарфянік, які гарыць, лепш абысці яго бокам, рухаючыся супраць ветру так, каб ён не даганяў вас з агнём і дымам.
«Пры гэтым трэба ўважліва аглядаць перад сабой дарогу, абмацваць яе палкай. Пры моцным задымленні, калі ў вас ёсць такая магчымасць, прыкрыйце рот і нос мокрай анучай», — раяць у МНС.