БЕЛ Ł РУС

Расія паставіла ў Беларусь новыя баявыя верталёты

30.05.2025 / 15:27

Nashaniva.com

Новыя транспартна-баявыя верталёты Мі-35М прыбылі ў Беларусь з Расіі, паведамляе Міністэрства абароны.

Фота: Мінабароны

Ужо ў найбліжэйшы час тэхніка заступіць на баявое дзяжурства. Адзначаецца, што верталёты дастаўлены ў межах ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва дзвюх краін. За штурвалам — беларускія лётчыкі.

Як праінфармаваў начальнік Галоўнага штаба — першы намеснік камандуючага ВПС і войскамі ППА Сяргей Фралоў, верталёт Мі-35 — гэта глыбокая мадэрнізацыя Мі-24, ён здольны выконваць увесь спектр баявых задач.

Паводле даных Мінабароны, у спектр задач верталёта ўваходзіць паражэнне жывой сілы і тэхнікі праціўніка, агнявая падтрымка, дэсантаванне, эвакуацыя параненых, разведка і транспарціроўка грузаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула