БЕЛ Ł РУС

Аднавіліся раскопкі на Менцы, цікавая знаходка ўжо ў першы дзень

30.05.2025 / 17:30

Nashaniva.com

Інстытут гісторыі НАНБ распачаў новы сезон комплексных даследаванняў гарадзішча на рацэ Менка, адкуль пачынаўся старажытны Менск. У 2025 годзе археалагічны сезон традыцыйна пачаўся з раскопак участка, звязанага з ювелірным рамяством, паведамляецца ў тэлеграм-канале інстытута.

Работы праводзяцца пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела археалогіі Сярэднявечча і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэя Вайцяховіча. Да даследавання далучыліся студэнты-практыканты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, якія праходзяць палявую практыку на аб’екце.

Ужо ў першыя дні раскопак былі зробленыя важныя знаходкі: у культурным пласце знойдзена жалезнае шыла, датаванае X стагоддзем. Гэты артэфакт можа быць звязаны з ювелірнай або гарбарнай вытворчасцю, што пацвярджае гіпотэзу пра існаванне спецыялізаванай на тэрыторыі комплексу рамеснай зоны.

Чытайце таксама:

Гарадзішча на Менцы невядомыя пашкодзілі квадрацыкламі

Пачалася праца па стварэнні археалагічнага музея пад адкрытым небам на Менцы

Абмежаванні супраць дронаў тармозяць лазерную археалогію ў Беларусі

Археолагі сцвярджаюць, што старажытны горад на Менцы ўзнік у канцы X стагоддзя

Каментары да артыкула