БЕЛ Ł РУС

Рамонт Чырвонага касцёла пачнуць у чэрвені

30.05.2025 / 20:52

Nashaniva.com

Мінскія ўлады нарэшце аб'явілі пра пачатак рамонту Чырвонага касцёла — работы плануюць распачаць у чэрвені. Пра гэта паведаміла начальніца ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярына Лучына.

Вежа Чырвонага касцёла

Паводле слоў чыноўніцы, улады сочаць за станам важных гістарычных будынкаў горада, сярод якіх — Чырвоны касцёл, Пішчалаўскі замак і дамы на вуліцы Чыжэўскіх.

Чыноўніца адзначыла, што ўсе гэтыя будынкі з'яўляюцца гісторыка-культурнай спадчынай, і ім надаецца «належная ўвага». Па яе словах, рамонт Чырвонага касцёла павінны пачать у чэрвені і скончыць у 2026 годзе.

Касцёл святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) закрыты з верасня 2022 года, яго фактычна забралі ў вернікаў пасля невялікага ўзгарання, якое адбылося пры цьмяных абставінах. 

Чытайце таксама:

Стала вядома, калі адкрыюць Чырвоны касцёл у Мінску

Каля Чырвонага касцёла ў Мінску быў здзейснены акт вандалізму

«Распілавалі балгаркай сейф, узломвалі скарбонкі». Парафіяне Чырвонага касцёла расказалі, як з храма вывозілі маёмасць

Ад зачыненага Чырвонага касцёла патрабуюць амаль 150 тысяч рублёў

Каментары да артыкула