БЕЛ Ł РУС

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін

31.05.2025 / 16:4

Nashaniva.com

Падчас канферэнцыі па бяспецы «Дыялог Шангры-Ла» ў Сінгапуры 30 мая прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў краіны Еўропы і Паўднёва-Усходняй Азіі стварыць «кааліцыю незалежных». Ён прапанаваў аб’яднацца вакол прынцыпу вяршэнства права і дзейнічаць без аўтаматычнага ўзгаднення з Вашынгтонам або Пекінам, піша Euronews.

Эмануэль Макрон. Фота: Ludovic Marin / AP

Макрон падкрэсліў, што глабальнае суперніцтва ЗША і Кітая стварае пагрозу для ўсяго свету, таму «меншыя дзяржавы» павінны ўзяць на сябе большую адказнасць. Асноўнай небяспекай ён назваў «рэвізіянісцкія краіны», якія спрабуюць ператварыць сферы ўплыву ў сферы прымусу.

Французскі лідар папярэдзіў пра «двайныя стандарты»: калі заходнія краіны, занятыя магчымым канфліктам вакол Тайваня, спыняць падтрымку Украіны, гэта падарве давер да іх здольнасці стрымліваць Кітай.

«Калі вы дазволіце Расіі беспакарана захапіць частку Украіны, то што вы зробіце ў той дзень, калі нешта здарыцца з Тайванем?» — запытаў ён.

Прамова прагучала ў прысутнасці міністра абароны ЗША Піта Хегсэта. Макрон таксама згадаў планы Белага дома перакінуць войскі з Еўропы бліжэй да Кітая, што, на яго думку, толькі ўзмоцніць патрэбу ў незалежнай кааліцыі для падтрымкі міжнароднай стабільнасці.

Чытайце таксама:

Макрон заклікаў ЗША ўвесці санкцыі супраць Расіі, калі яна не гатовая да міру

Мелоні і Макрон пасварыліся наконт Украіны. Мерц стараецца іх памірыць

Макрон і Стармер упэўненыя, што становішча ва Украіне зменіць толькі ціск на Маскву

Каментары да артыкула