БЕЛ Ł РУС

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»

31.05.2025 / 17:0

Nashaniva.com

30-гадовай Лідзіі Горахавай пагражала ад 4 да 12 гадоў зняволення.

Лідзія Горахава. Фота з яе старонкі Укантакце

Лідзіі Горахавай 30 гадоў. Яна родам з Магілёва, вучылася ў ліцэі №1 на філалагічным профілі, скончыла яго ў 2011 годзе.

Далей пераехала ў Мінск і вучылася ў Вышэйшым дзяржаўным каледжы сувязі (цяпер — Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі) па дзвюх спецыяльнасцях — тэхнік паштовай сувязі і маркетолаг-эканаміст. Пасля завочна адвучылася на эканаміста. Працавала менеджарам па продажах у розных кампаніях у Мінску.

Мяркуючы па сацсетках, дзяўчына захапляецца касплэем і фатаграфуецца ў розных вобразах, якія стварае сама. Таксама яна любіць маляваць і дзеліцца сваімі малюнкамі.

Лідзія Горахава ў адным з вобразаў. Фота з яе старонкі Укантакце

Дзяўчыну асудзілі па ч. 3 арт. 361 КК — «заклікі да санкцый ці іншыя дзеянні, накіраваныя на шкоду Беларусі». Сутнасць абвінавачанняў незразумелая. Прысуд уступіў у сілу ў маі 2025 года. 30 мая яе дадалі ў спіс «экстрэмістаў».

Прысуджаны тэрмін невядомы, але Лідзіі пагражала ад 4 да 12 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд

73-гадовую мінчанку асудзілі за ўдзел у пратэстах і дадалі ў спіс «экстрэмістаў»

Каментары да артыкула