БЕЛ Ł РУС

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў

31.05.2025 / 17:16

Nashaniva.com

Паводле справаздачы за 2024 год, расійская гандлёвая кампанія «Нававіта», зарэгістраваная ў Смаленску, прадала прадукцыі больш чым на 10 мільёнаў даляраў — гэта амаль на 30% больш, чым у папярэднім годзе. Чыстая прыбытковасць склала 280 тысяч даляраў. Гэтая кампанія належыць фермеру з Беларусі Уладзіміру Навіцкаму, піша выданне «Белорусы и рынок».

Фота: belarusinfo.by

Фермерская гаспадарка Навіцкага, якая знаходзіцца ў Лунінецкім раёне, спецыялізуецца на вырошчванні агародніны на плошчы больш за 1000 гектараў. У яе асартыменце — морква, буракі, бульба, пятрушка і пастарнак.

Штогод тут вырабляецца да 40 тысяч тон мытай і ўпакаванай агародніны, частка якой замарожваецца і паступае на рынак у гатовым выглядзе.

Уладзімір Навіцкі з'яўляецца адзіным беларускім фермерам, які мае ўласную гандлёвую кампанію ў Расіі — на ключавым рынку збыту сваёй прадукцыі.

Чытайце таксама:

Чарэшня на Камароўскім рынку патаннела ў тры разы. Чым яшчэ выгадна закупіцца ў выхадныя

Халодны май ударыў па клубніцах. Беларускія фермеры кажуць аб зніжэнні ўраджаю

Фермеры наракаюць: ураджай будзе малы. Такіх частых замаразкаў не назіралі апошнія 30 гадоў

«Цяжка начамі не спаць». Фермеры паляць вогнішчы, каб уратаваць буякі ад замаразкаў

Каментары да артыкула