БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адзін інцыдэнт з цягніком адбыўся ў Бранскай вобласці Расіі

1.06.2025 / 12:5

Nashaniva.com

Як паведамляе расійскі тэлеграм-канал 112, адбыўся выбух на ўчастку паміж станцыямі Унеча і Жэча. 

У момант выбуху па рэйках праязджаў пуцевымяральны цягнік. Папярэдне, састаў не пацярпеў, ахвяр і параненых няма. Інфармацыя ўдакладняецца.

У ноч з 31 мая на 1 чэрвеня адбыліся здарэнні на мастах у Бранскай і Курскай абласцях. Расійскія ўлады заявілі, што гэта былі тэракты. 

Пазней украінская разведка заявіла пра падрыў расійскага вайсковага цягніка пад Мелітопалем. Расійскі бок пра здарэнне не паведамляў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула