Украінская разведка заявіла пра падрыў расійскага вайсковага цягніка пад Мелітопалем
У ноч на 31 мая 2025 года на чыгуначным участку каля часова акупаванага паселішча Якімаўка Мелітопальскага раёна Запарожскай вобласці адбыўся выбух — быў падарваны расійскі вайсковы цягнік. Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны.
Паводле звестак ГУР, «таварняк» накіроўваўся ў бок анексаванага Крыма. У выніку выбуху састаў з цыстэрнамі з палівам і грузавымі вагонамі сышоў з рэек.
Як сцвярджаецца, ключавая лагістычная артэрыя расійскіх войскаў на акупаваных тэрыторыях Запарожскай вобласці і Крыму была парушаная.
Ніякіх фота ці відэа пакуль не з'явілася. Расійскі бок пра здарэнне не паведамляў.
Перад гэтым стала вядома пра здарэнні на мастах у Бранскай і Курскай абласцях. Расійскія ўлады падазраюць дыверсіі.
Каментары
Аб падрыве вайсковага цягніка гур Украіна паведамляе
Дагэтуль падрыў мастоў з цывільнымі..няма паведамлення
Калі з акіянам" расчараваны рф" бамбаваннем мірных грамадзян в Украіне Па старой метадычце узрываю свае шматпавярхоўкі мае агенты як радуев- басаев захоплівают бальніцу школу ..
Двайны эфект і за " акіянам" зноў пачнуць " аднолькавыя абодва" абое рабое і свае насельніцтва пачынае больш пляскаць за " мачыць у сарціре"