БЕЛ Ł РУС

СБУ сцвярджае, што знішчаны або пашкоджаны 41 самалёт стратэгічнай авіяцыі Расіі — падрабязнасці спецаперацыі

1.06.2025 / 15:52

Nashaniva.com

Саму аперацыю рыхтавалі больш за паўтара года, паведамляюць крыніцы «Суспільне» і «РБК-Украіна» у СБУ.

Фота: «РБК-Украіна»

Са слоў суразмоўцаў, СБУ спачатку пераправіла ў Расію fpv-дроны, а затым — мабільныя драўляныя домікі. Пазней на тэрыторыі Расіі дроны былі схаваныя пад дахі хатак, размешчаных ужо на грузавых аўто.

У патрэбны момант дахі дамоў дыстанцыйна адкрылі, а дроны паляцелі паражаць расійскія бамбавікі. У выніку Украіна паразіла 41 аб'ёкт.

«Бабель» са спасылкай на крыніцы піша, што аперацыю «Павуціна» асабіста кантраляваў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, а рэалізоўвалі кіраўнік СБУ Васіль Малюк і супрацоўнікі службы.

«Крыніцы ў СБУ падкрэсліваюць, што людзі, якія бралі ўдзел у гэтай гістарычнай спецаперацыі, ужо даўно знаходзяцца ва Украіне», — піша «РБК-Украіна».

Фота: «РБК-Украіна»

З раніцы 1 чэрвеня Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы.

Пад атаку трапілі аэрадром «Дзягілева» ў Разанскай вобласці, «Аленья» ў Мурманскай вобласці, «Белая» ў Іркуцкай вобласці і «Іванава» ў Іванаўскай вобласці. Усе гэтыя аб’екты з’яўляюцца важнымі стратэгічнымі базамі для расійскай вайсковай авіяцыі.

Чытайце таксама:

«Рускі Пёрл-Харбар». Z-каналы ў шоку ад украінскай атакі на расійскія аэрадромы

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы: абвешчана спецаперацыя СБУ па знішчэнні расійскай бамбардзіровачнай авіяцыі

Каментары да артыкула