Вайна2828

«Рускі Пёрл-Харбар». Z-каналы ў шоку ад украінскай атакі на расійскія аэрадромы

Канал «На Zzzzzападном фронте без перемен» сабраў поўныя абурэння і разгубленасці каментарыі Z-каналаў на беспрэцэдэнтную атаку, арганізаваную СБУ, на расійскія аэрадромы.

Украінскія дроны адначасова атакавалі месцы базіравання стратэгічнай авіяцыі — вайсковы аэрадром «Аленья» ў Мурманскай вобласці і авіябазу ў Іркуцкай вобласці ды іншыя аб'екты. Шматлікія стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі знішчаныя. Вось што пішуць расійскія каналы пра гэта. 

«Стратэгічныя ракетаносцы атакуюць FPV-дроны, запушчаныя проста з месца падзей. Як гэта каментаваць — без паняцця», — «Военный осведомитель».

«У нас няма прыстойных слоў, каб апісаць тое, што адбываецца», — «Повернутые на войне».

«Гэта рускі «Пёрл-Харбар». Спадзяёмся, што адказ будзе такім жа, як у ЗША на напад на Перл-Харбар — або нават больш жорсткім» — Раман Алёхін.

«П…ц, сорам…», — «Окопная грязь».

«Я проста ў ах*і», — «Месть доброй воли».

«Б… хто за гэта будзе адказваць. У мяне слёзы на вачах. Сёння павінны быць масавыя ўдары па ўсіх буйных гарадах Украіны!!!!!!!» — «Позднякоў 3.0».

«Саромеюся спытаць, а «мудры палітык» увогуле разумее, што проста цяпер Расія губляе стратэгічны парытэт з ЗША ў ядзерных узбраеннях і гараць унікальныя самалёты, якіх ужо не выпускаюць?» — Alex Parker Returns.

«Дроны з гаўна і палак знішчаюць элемент ядзернай трыяды», — ZERGULIO.

«Гэта поўны трэш, большасць кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў павінны пайсці ў адстаўку. Па кадрах відаць: і ў Мурманску, і ў Іркуцку лётаюць звычайныя FPV-дроны, запушчаныя побач… Ва ўсякім разе, стратэгічнай авіяцыі нанесеная каласальная шкода», — «Пора Домой».

«Скажу адно: відаць, хто-небудзь і дагэтуль лічыў, што адлегласць у сучаснай вайне — дастатковы фактар бяспекі. Калі так лічыш і забіваеш х… на раззасяроджванне, на ахову і абарону — атрымліваеш тое, што атрымліваеш.

Пасыпаць галаву попелам няма сэнсу, ёсць сэнс перагледзець падыход да працы і ўвогуле асэнсаванне таго, як трэба ваяваць. Чорны дзень авіяцыі, і няма сэнсу загаворваць гэта непатрэбнымі навінамі, як і няма сэнсу віскатаць, вінавацячы незразумела каго. Трэба працаваць», — «Старше Эдды».

«А цяпер па фактах і падзеях мінулай ночы і сённяшняга дня. Вораг, не маючы дальнабойнай зброі для паражэння стратэгічных ваенных аб’ектаў на тэрыторыі Расіі, пачаў крэатывіць.

Сёння мы бачым комплексную спецаперацыю ўкраінскіх спецслужбаў пад куратарствам спецслужбаў НАТА — найперш Вялікабрытаніі і ЗША — па нанясенні шкоды стратэгічным аб’ектам ваеннай інфраструктуры Расіі.

У выніку добра спланаваных дзеянняў вораг дацягнуўся ўжо да Мурманску і Іркуцка — чаго не было нават падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гэта сведчыць пра намеры і магчымасці працягваць вайну. І самае галоўнае — пра здольнасць прымяняць нестандартныя рашэнні ў вядзенні вайны.

Грузавік, набіты дронамі, трэба было абсталяваць, даставіць у раён выканання місіі і правесці тэхнічна складаныя маніпуляцыі па запуску і дыстанцыйным кіраванні. Так, вы не памыліліся: аператары кіравалі імі з тэрыторыі Украіны. Гэта цяпер тэхнічна магчыма. Тое, што нядаўна паказвалі нашы хвалькі, кіруючы дронам з Масква-Сіці на Данбасе — вораг узяў на ўзбраенне і ажыццявіў на практыцы.

Высновы? Іх не будзе. Усё сказана тры гады таму.

Пакуль не пачнем ваяваць па-даросламу і спадзявацца не на «як-небудзь рассмокчацца», нічога не будзе», — «Zаписки Vетерана».

Апытанка

Каментары28

  • Штолле
    01.06.2025
    Чудесные вести!
  • Зьвярніце ўвагу
    01.06.2025
    «Тое, што нядаўна паказвалі нашы хвастуны, кіруючы дронам з Масква-Сіці на Данбасе — вораг узяў на ўзбраенне і ажыццявіў на практыцы».

    Тыповае маскавіцкае крывадушша: робяць паскудзтва, атрымліваюць раўназначную «адказачку», пасьля чаго крычаць «А нас за што?!». Тфу...
  • Лёлік з-пад Лімасола
    01.06.2025
    Ухваляю!!! Гэта файна!!
    Карцстаючыся момантам, перадаю вітанкі лукаботам)

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»39

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны9

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»39

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць