БЕЛ Ł РУС

Гарадзенка скрала пад камерамі ў краме цукеркі

2.06.2025 / 11:14

Nashaniva.com

У канцы мая ў Кастрычніцкае РАУС з заявай звярнуўся 40-гадовы мясцовы жыхар. Ён паведаміў, што згубіў цукеркі і 180 рублёў.

Мужчына зрабіў пакупкі ў краме па вуліцы Вольгі Соламавай і забыў скрынку з цукеркамі на століку. Калі апамятаўся і вярнуўся, то ўжо нічога не было, паведамляе абласная міліцыя.

Аказалася, што 48-гадовая гарадзенка забрала сабе пакінутую скрынку, прыйшоўшы дадому, знайшла там грошы, але пра знаходку нікому не паведаміла.

Дарэчы, калі жанчына зноў прыйшла ў краму, там яе чакалі супрацоўнікі міліцыі. Скрадзенае яна вярнула пацярпеламу.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж». Санкцыя артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Міліцыя нагадвае, што маёмасць, часова пакінутая ўладальнікам без нагляду, лічыцца ў яго валоданні. Яе прысваенне кваліфікуецца як крадзеж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула