БЕЛ Ł РУС

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон

2.06.2025 / 12:21

Nashaniva.com

У сеціве стала вірусным відэа, дзе відавочцы ў Іркуцкай вобласці спрабавалі спыніць дроны, якія выляталі з грузавіка для атакі на вайсковы аэрадром. Калі дроны-камікадзэ пачалі вылятаць, на дах фуры забраліся некалькі мужчын, якія спрабавалі перашкодзіць беспілотнікам. Адным з іх аказаўся дальнабойшчык з Беларусі. 

Беларус Антон Мацкевіч

Антон Мацкевіч прыехаў у Усольле-Сібірскае з Беларусі і апынуўся на паркоўцы, дзе спыніўся грузавік з кантэйнерам. Калі з яго пачалі вылятаць FPV-дроны, людзі залезлі на дах і спрабавалі спыніць атаку:

«Усе дапамагалі, каб яны нікуды не ўзляталі. Яны знаходзіліся ў кузаве, мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі»,
— распавёў «Базе» беларус Антон Мацкевіч.

Антон Мацкевіч, які цяпер працуе дальнабойшчыкам, вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Машэрава на факультэце фізічнай культуры і спорту.

Губернатар Іркуцкай вобласці Ігар Кобзеў ужо паабяцаў узнагародзіць відавочцаў, якія спрабавалі збіць дроны падчас іх узлёту.

Учора Украіна правяла масіраваную атаку на вайсковыя аэрадромы Расіі. 

{POLL#1255}

Чытайце таксама:

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

«Рускі Пёрл-Харбар». Z-каналы ў шоку ад украінскай атакі на расійскія аэрадромы

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Каментары да артыкула